«Украінскія сілавікі пакінулі мяжу, праз яе едуць КамАЗы з баевікамі»


Дарадца в.а. прэзідэнта Украіны і экс-міністр унутраных справаў Юрый Луцэнка абураецца дзеяннямі кіраўніцтва ўкраінскіх сілавых ведамстваў.

«Бл*дзь . ​​За апошнія содні памежнікі пакінулі заставы на ўчастку 130 км дзяржаўнай мяжы ў Луганскай вобласці. За ноч праз гэты прагал ужо заехалі 15 КамАЗаў з тэрарыстамі. Ужо сёння яны прыйдуць на дапамогу бандгрупоўкам у Данецкай вобласці, у дачыненні якіх вядзецца АТА [антытэрарыстычная аперацыя – belsat.eu]. Як вам спіцца, генерал Літвін [Мікалай Літвін – старшыня Дзяржаўнай памежнай службы і брат народнага дэпутата Украіны Уладзіміра Літвіна. – belsat.eu]? І ўсім астатнім міністрам і генералам, якія два дні не маглі прыйсці на дапамогу Луганскаму памежнаму атраду? А цяпер уся пуцінская ср*нь проста залье Данбас. Вам пашанцавала, яшчэ не абвешчаны ваенны час. За такое – расстрэльваюць», – напісаў Юрый Луцэнка на сваёй старонцы ў «Facebook‘у».

У ноч з 1 на 2 чэрвеня Луганскі памежны атрад атакавалі некалькі соцень баевікоў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў