З'явілася відэа з трэнавання Барака Оўбамы ў польскай спортзале


Адзін з наведнікаў спартовай залы ў варшаўскім гатэлі «Marriott» зняў трэнаванне амерыканскага прэзідэнта на тэлефон.

На відэа можна ўбачыць, як Барак Оўбама ў навушніках падбірае гантэлі, пазяхае і пачынае рабіць практыкаванні. «NewYorkPost» піша, што трэнаванне цягнулася каля 30 хвілінаў. Фота з’явілася ў «Facebook‘у» на старонцы карыстальніка JeanEkwa.

Прэзідэнт ЗША Барак Оўбама прыехаў у Варшаву ў аўторак, распачаўшы свой еўрапейскі тур.

{movie}Барак Оўбама ў спартовай зале гатэлю “Marriott” у Варшаве|right|16818{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў