Каб зняць заручальны пярсцёнак жанчыне спатрэбілася дапамога выратавальнікаў


У Мядзельскую выратавальную службу звярнулася жанчына з просьбай зняць заручальны пярсцёнак з пальца.

Жанчына, якой дапамаглі выратавальнікі, знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем. Прачнуўшыся раніцай, яна заўважыла, што правая рука моцна ацякла. Самастойна зняць пярсцёнак жанчына не змагла.

Работнікі МНС пры дапамозе бытавога электраінструмента (міні-балгаркі) знялі пярсцёнак з пальца.

ЮВ паводле rh.by

Стужка навінаў