Андрэй Макарэвіч асабіста дазволіў перакладаць свае тэксты на беларускую мову


Легендаў расейскага року пераклалі ды пераспявалі на беларускі лад. У менскім клубе «Графіці» часопіс «Дзеяслоў» прэзентаваў анталогію расейскае рок-паэзіі.

На беларускай мове загучалі творы Віктара Цоя, Андрэя Макарэвіча, Барыса Грабеншчыкова, Юрыя Шаўчука ды іншых герояў расейскае рок-сцэны. Шмат якія творы перакладаліся ўпершыню.

«Арцём Сітнікаў пераклаў вядомую культавую рэч Грабеншчыкова «Рок-н-рол памёр», уставіўшы туды рэаліі беларускага жыцця: «Мы стрэнемся зноў, мы скажам: жыве, у гэтым ёсць нешта не тое». Але, па меркаванні самых розных чытачоў, найлепшыя пераклады атрымаліся ў Вольгі Гронскай, якая пераклала Юрыя Шаўчука. І гэта месцамі нават пераўзыходзіць арыгінал», – кажа ўкладальнік анталогіі Анатоль Івашчанка.

У прэзентацыі анталогіі ўзялі ўдзел не толькі перакладчыкі, але і беларускія музыкі. Яны выканалі пераасэнсаваныя наноў творы. Фёдар Жывалеўскі выканаў Ягора Летава, Віктар Сямашка і Раман Яраш – БГ, Андрэй Хадановіч – «Аўкцыён», а Юры Несцярэнка атрымаў асабістую згоду ад Андрэя Макарэвіча на выкананне ягоных песень па-беларуску.

«Ён, па-першае, чытаў іх, а, па-другое, што самае галоўнае, ён чуў іх. Канечне, аб’ектыўна ён не мог ацаніць, але даў дабро. І нават сам прапанаваў працяг у выглядзе выдання», – зазначае музыка Юры Несцярэнка.

Пераклады расейскай рок-паэзіі можна будзе ўбачыць у другім нумары часопісу «Дзеяслоў».

{movie}Андрэй Макарэвіч асабіста дазволіў перакладаць свае тэксты на беларускую мову |right|16807{/movie}

Іншыя тэмы: Аляксандр Лукашук прэзентаваў уласную «анталогію сталінізму» – кнігу «Вяртанне нацыяналіста». Галоўную прэмію ў галіне дзіцячай літаратуры – узнагароду памяці Астрыд Ліндгрэн – атрымала шведская пісьменніца Барбра Ліндгрэн. У Менску з 70-ці прэтэндэнтаў вызначаць самага лепшага дызайнера года.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, belsat.eu

https://youtu.be/GlK8xlDb16U

Глядзі таксама
Каментары