Замест Сочы – Брусель


Удзельнікі G7 сабраліся ў сталіцы Бельгіі на саміце «Вялікай сямёркі», які ўпершыню за апошнія 17 гадоў пройдзе без удзелу Расеі. Уладзімір Пуцін не атрымаў запрашэння браць удзел у форуме.

У Брусель прыехалі лідары Нямеччыны, Францыі, Канады, Італіі, Японіі, Вялікай Брытаніі, ЗША і ЕЗ, паведамляе сайт Еўразвяза.

Два дні сусветныя палітыкі прысвецяць абмеркаванню сітуацыі ва Украіне, стаўлення да Расеі і прыняцця новых санкцыяў, а таксама пытанняў эканомікі ды энергетычнай бяспекі.

Першапачаткова саміт меўся прайсці ў Сочы ў фармаце «Вялікай васьмёркі», аднак у сувязі з анексіяй Крымскага паўвостраву пастанавілі прыпыніць удзел Расеі ў працы арганізацыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў