У Луганску 300 баевікоў захапілі вайсковую частку


Узброеныя апалчэнцы самаабвешчанай Луганскай рэспублікі пасля 10-гадзіннага штурму ўзялі пад свой кантроль базу ўнутраных войскаў, дзе размяшчаўся полк патрульна-паставой службы Нацыянальнай гвардыі. Паводле звестак медыяў, сярод сілавікоў тры параненых.

Пасля адмовы праваахоўнікаў скласці зброю ў адной з Луганскіх вайсковых частак тэрарысты пачалі абстрэл па пазіцыях гвардзейцаў з аўтаматаў, мінамётаў, кулямётаў, мінамётаў і снайперскіх вінтовак.

Калі патроны ў сілавікоў скончыліся, ім прыйшлося здаць частку. Байцоў пашыхтавалі на пляцы, а затым адпусцілі па дамах. Сярод праваахоўнікаў 3 чалавекі параненыя. Сярод бандытаў – каля 20-ці параненых і шасцёра – забітыя.

2 чэрвеня ў Луганску з удзелам авіяцыі пачаліся баі. Пасля гэтага ў памяшканні Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, занятай прадстаўнікамі самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі», прагрымеў выбух. Яго прычынай па дадзеных назіральнікаў АБСЕ, стаў ракетны абстрэл з штурмавіка ўкраінскіх ВВС. Паводле звестакдзякуй, за два дні ў ходзе баёў у горадзе загінулі 13 чалавек.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў