Памёр «хросны бацька экстазі»


Амерыканскі хімік расейскага паходжання Аляксандр Шульгін не дажыў двух тыдняў да 89-га дня нараджэння.

Стваральнік г. зв. МДМА (метылендыоксіметамфетаміна) сінтэзаваў амаль 200 псіхаактыўных рэчываў. Большасць з іх тэставаў на сабе і сваёй жонцы. Шульгін прапаноўваў выкарыстоўваць МДМА амерыканскім псіхолагам падчас тэрапеўтычных сеансаў.

У 2010 г. навуковец і стваральнік папулярнага ў 70–80 гг. псіхаактыўнага рэчыва перажыў сардэчны прыступ. Яго рэабілітацыю аплацілі фанаты экстазі, якія зладзілі збор сродкаў.

Шульгін разам з жонкаю напісаў дзве кнігі, якія трапілі ў спіс забароненай на тэрыторыі Расеі літаратуры.

Аляксандр Шульгін памёр ад раку вантробы, інфармуе партал dazeddigital.com

Тым часам у Беларусі расце колькасць ахвяраў ад перадазіроўкі г. зв. спайсамі.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

{movie}У Беларусі расце колькасць ахвяраў ад перадазіроўкі г. зв. «спайсамі» |right|16795{/movie}

ЮВ, belsat.eu



Стужка навінаў