Расейскі газаправод не адпавядае заканадаўству ЕЗ


Еўракамісія заклікала ўрад Балгарыі спыніць працы над праектам расейскага газаправоду Паўднёвы паток.

Пагадненні, падпісаныя дзяржавамі-чальцамі ЕЗ і Расеяй аб газаправодзе «Паўднёвая плынь», не адпавядаюць заканадаўству ЕЗ», – заявіла сёння прадстаўніца Еўракамісіі Забінэ Бэргер.

Паводле яе, заканадаўства Еўразвязу не прадугледжвае сітуацыі, калі дастаўца энергарэсурсаў адначасова кантралюе і трубаправоды. Бэргер падкрэсліла, што Еўракамісія не збіраецца блакаваць праект з удзелам расейскай кампаніі «Газпром», але настойвае на яго пераглядзе «ў святле энергетычнай бяспекі ЕЗ». Працэдура зацверджання плану будаўніцтва газаправоду была прыпыненая пасля анексіі Крыму Расеяй.

Раней камісар ЕЗ па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер заявіў, што газаправод «Паўднёвая плынь» будзе блакавацца, пакуль Расея не зменіць свайго ​​курсу адносна Украіны. «Мы адновім перамовы тады, калі расейскі партнёр зноў стане прытрымлівацца нормаў міжнароднага права і будзе гатовы да канструктыўнага супрацоўніцтва на аснове нашага энергетычнага заканадаўства», – адзначыў еўракамісар. Паводле яго, «у абставінах амаль грамадзянскай вайны на ўсходзе Украіны і пры тым, што Масква не прызнае ўрад Кіева, мы напэўна ні да чаго не прыйдзем у нашых перамовах», – цытуе словы чыноўніка hubs.com.ua

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў