Лукашэнку запрасілі на інаўгурацыю Пятра Парашэнкі


Новаабраны прэзідэнт Украіны прынясе прысягу на вернасць украінскаму народу на Майдане. Расейскі прэзідэнт на цырымонію не прыедзе.

«Мы даслалі запрашэнне на імя кіраўніка Беларусі. Адказу пакуль не атрымалі», – паведаміў у тэлефоннай размове з belsat.eu прэс-сакратар МЗС Украіны Яўген Пэрэбыйніс.

Расею на інаўгурацыі імаверна будзе прэзентаваць часова павераны ў справах РФ ува Украіне Андрэй Вараб’ёў. Аднак удзелу у інаўгурацыйнай цырымоніі прадстаўнік Расеі пакуль не пацвердзіў.

Пра паездку Уладзіміра Пуціна ў Кіеў ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў нічога не ведае. «Паездки ў Кіеў пакуль не плануецца», – паінфармаваў на нядаўнім брыфінгу ў Маскве прадстаўнік расейскага прэзідэнта.



Нагадаем, што Пётр Парашэнка перамог на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах з вынікам 54,7 %. Інаўгурацыя Парашэнкі запланаваная на 7 чэрвеня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў