Лідар крымскіх татараў: Мы чакаем бунту ў Крамлі і баімся распаду Расеі (ВІДЭА)


Народны дэпутат Украіны Мустафа Джэмілеў, якому Расея забараніла ўезд на радзіму, даў эксклюзіўнае інтэрв’ю «Белсату».

Пра захоп Масквы татарамі

«Крамлёўскія палітолагі выказваюць думку, што Крым быў калісьці часткаю Расеі, таму трэба яго вярнуць. Крымскія татары таксама калісьці захоплівалі Маскву. Дык што ж, трэба цяпер казаць пра тое, каб вярнуць крымскім татарам Маскву? То бок у людзей мысленне такое, не ХХІ ст., а XVII–XVIII ст. «Па праве заваявання». Мы гэтага не прымаем».

Пра бунт у Крамлі ды распад Расеі

«Мы ж ведаем, што не ўсё ў парадку і ў атачэнні Пуціна. Што гэтыя санкцыі даюць пра сябе знаць. Хутчэй за ўсё, бунт адбудзецца ўнутры. Чым больш будзе санкцыяў, тым хутчэй, я думаю, гэтая развязка і настане. Але мы яшчэ – я гэта кажу шчыра – мы баімся распаду Расеі, бо гэта ўсё ж такі ядравая дзяржава, і што потым можа адбыцца ў гэтай краіне, гэта насцярожвае».

Цалкам інтэрв’ю – у відэаматэрыяле.

{movie}Лідар крымскіх татараў: Мы чакаем бунту ў Крамлі і баімся распаду Расеі |right|16789{/movie}

Экс-кіраўнік меджлісу Мустафа Джэмілеў прыехаў у Варшаву, каб атрымаць прэмію «Салідарнасць» за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека. Прэмія прадугледжвае грашовую ўзнагароду памерам 250 тысяч еўраў. Яе ўсталявалі з нагоды 25-годдзя круглага стала, у выніку правядзення якога Польшча стала на шлях дэмакратычных пераменаў.

ДР, АК, belsat.eu





Стужка навінаў