У раёне Славянску і Данецку аднавіліся баі


Украінскія ўлады просяць мірнае насельніцтва не пакідаць сваіх дамоў і не набліжацца да пазіцыяў сепаратыстаў у сувязі з аднаўленнем антытэрарыстычнай аперацыі.

Пра гэта паведамляе міністр унутраных справаў Арсэн Авакаў у „Facebook”.

На раніцу 3 чэрвеня блокпосты ды інжынерныя збудаванні баевікоў у раёне Сямёнаўка знішчаныя, дадаў ён. У ход пайшла авіяцыя, ідзе стральба, гучаць выбухі. Паведамляецца, што сепаратыстам прыходзіла падмога. Таксама ўкраінскай авіяцыяй знішчаны блокпост сепаратыстаў паміж Славянскам і Чырвоным Ліманам. Пад Севераданецкам быў знішчаны вялікі схаваны лагер баевікоў.

{movie}У раёне Славянску і Данецку аднавіліся баі|right|16786{/movie}

Паводле „Украінскай праўды”, ноччу на шашы, якая злучае населеныя пункты Ізюм і Славянск, у засаду баевікоў трапіла група ўкраінскіх вайскоўцаў.
Быў падбіты БТР. Адзін вайсковец загінуў, 13 былі параненыя. Пра страты з боку тэрарыстаў у баі не паведамляецца.

ДР, belsat.eu, pravda.com.ua, tsn.ua

Глядзі таксама
Каментары