"Разумная" сякера


На старонцы стартапаў “Кікстартэр” аматары ўніверсальных інструментаў прэзентавалі мульці-сякеру пад назваю “Ti-KLAX”. Прылада важыць 210 грамаў і выконвае задачы нажа, скрабка, малатка, адкаркоўкі бутэлек і шэрагу іншых неабходных функцыяў, якія прыдадуцца вандроўніку. Падрабязнасці – у праграме “Dэвайс”.

{movie}”Разумная” сякера|right|16774{/movie}

Але самае галоўнае – тое, што дрэўка пад сякеру можна зрабіць самастойна і з лёгкасцю змантаваць на яго лязо. Вытворца прапаноўвае некалькі мадэляў прылады коштам ад 160 да пяці соцень долараў. Калі ідэя назбірае неабходную суму грошай для масавай рэалізацыі, то замовіць мульцісякеру можна будзе ўжо ўвосень.

Іншыя тэмы ў праграме:

– свой першы палёт здзейсніў самалёт на сонечных панэлях пад назваю “Solar Impulse 2”,

– Касмічны апарат НАСА (IRIS), упершыню запісаў відэа з каранарным выкідам масы на Сонцы,

– Кампанія Google збіраецца выдаткаваць больш міліярда долараў, для таго каб забяспечыць сусветным павуціннем аддаленыя рэгіёны планеты,

– Кампанія Leap Motion прадставіла чарговую версію праграмнага забеспячэння,прызначанага для адсочвання і распазнання рухаў рук пры дапамозе адмысловага кантролера.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў