У будынку Луганскай абласной адміністрацыі – выбух. Сепаратысты кажуць пра загінулых (відэа)


https://youtu.be/player_embedded&v
https://youtu.be/NgjTFE39J00
У памяшканні Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, занятай прадстаўнікамі самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі», прагрымеў выбух. Баевікі сцвярджаюць, што гэта быў авіяўдар з боку ўкраінскага войска. Відавочцы кажуць, што гэта сепаратысты стралялі па самалёце.

Ад выбуху ў сцяне Луганскай аблдзяржадміністрацыі на трэцім паверсе ўтварылася вялікая дзірка, з якой ідзе дым. На месца здарэння прыбылі пажарныя і хуткая дапамога. Ёсць параненыя, падае pravda.com.ua. Паводле саміх сепаратыстаў, сярод іх – пяць загінулых.

{movie}Выбух у Луганскай абласной адміністрацыі|right|16772{/movie}

Баевікі сепаратысцкай Луганскай рэспублікі ачапілі будынак і нікога туды не пускаюць, матывуючы гэта тым, што там могуць быць снарады, якія не разарваліся.

Па словах прэс-афіцэра антытэрарыстычнай аперацыі Аляксея Дмытрашкіўскага, выбух адбыўся ўнутры будынку, ніякага абстрэлу звонку не было.

«Найбольш верагоднай прычынай выбуху было неасцярожнае і няўмелае абыходжанне са стралковай зброяй і выбуховымі рэчывамі», – заявіў вайсковец.

Мясцовыя жыхары кажуць, што ў будынак трапіў снарад, які тэрарысты выпусцілі з гранатамёта ў самалёт, паведамляе inforesist.org.

Інтэрнаўты заўважылі, што перад выбухам у Луганску была агнявы выбліск сярод дрэваў. Гэта пацвярджае версію пра тое, што абстрэл Луганскай абласной адміністрацыі не быў з паветра.

{movie}Успышка перад выбухам у Луганску|right|16773{/movie}

Паводле кіраўніка групы «Інфармацыйны супраціў» Дмытра Тымчука, украінскія сілавікі пачынаюць поўнамаштабную аперацыю дзеля нейтралізацыі тэрарыстычных групаў у горадзе.

«Сярод іншага, нейтралізацыі (а ў выпадку супраціву – знішчэнню) падлягаюць групы баевікоў, якія дзейнічаюць у раёне будынкаў Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, Службы бяспекі Украіны, Луганскага памежнага атраду, а таксама ў іншых раёнах гораду», – падаў Тымчук.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары