Адзін з лідараў батальёну «Усход»: Ды мы ж і не хацелі ў Расею... (відэа)


Інтэрв’ю з лідарам сепаратысцкага батальёну «Усход», які дзейнічае на Данбасе, Аляксандрам Хадакоўскім.

Аляксандр Хадакоўскі – адзін з лідараў батальёну, былы начальнік спецпадраздзялення «Альфа» Данецкага абласнога ўпраўлення СБУ, які цяпер падпарадкоўваецца «міністру абароны» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігару Стралкову (Гіркіну). Яго ж называюць «кіраўніком службы бяспекі ДНР» і кіраўніком «патрыятычных сіл Данбасу».

«Першапачатковая філасофія была такая, што мы не хочам быць з імі, што мы не хочам быць з Украінаю, – распавёў Аляксандр Хадакоўскі ў інтэрв’ю «Reuters». – І рыторыкі не было такой, што вось мы хочам выключна ў Расею, мы не хочам быць з Украінаю і гэтак далей. Але мы цяпер разумеем, што ва ўкраінцаў склаліся да нас такія адносіны, што калі сітуацыя павернецца на іхную карысць, мы ўжо будзем ізгоямі на гэтая зямлі».

Больш падрабязнасцяў – у відэаматэрыяле.

{movie}Інтэрв’ю з Аляксандрам Хадакоўскім|right|16771{/movie}

Інтэрв’ю з Аляксандрам Хадакоўскім змясціла таксама «Украінская праўда».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў