Атака каля 500 тэрарыстаў на мяжы Украіны з Расеяю (Відэа)


Сепаратысты страляюць у памежнікаў з жылога дому, які стаіць побач з будынкам Луганскага памежнага атраду.

Сёння ўначы сепаратысты, якіх на 7:00 было каля 400 чалавек, атакавалі Луганскі памежны атрад. Праз гадзіну кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дмытро Тымчук напісаў у сваім «Facebook’у», што тэрарыстаў ужо 500 чалавек, а сярод памежнікаў ёсць 7 параненых. Агулам адбыліся чатыры атакі, якія ўкраінскім сілавікам удалося адбіць.

Баевікі заблакавалі жыхароў дому, які стаіць побач з часткаю, адкуль яны вядуць агонь па памежніках, самі застаючыся недасягальнымі. Тэрарысты выкарыстоўваюць мінамёты і буйнакаліберныя кулямёты. Каля 10:00 кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) накіравала на дапамогу памежнікам авіяцыю, паведаміў прэс-сакратар АТА Уладзіслаў Селязнёў. Украінскія медыі паведамляюць пра 5 смяротных ахвяраў на баку баевікоў.

{movie}Тэрарысты штурмуюць Луганскі памежны атрад|right|16769{/movie}

АК, belsat.eu, паводле liga.net.ua, tsn.ua

Стужка навінаў