Менск патануў у вадзе (Фота)


Моцны дождж заліў учора сталіцу. Якія вуліцы падтапіла?

Паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, днём у сталіцы выпала 23 мм ападкаў, ці 23 літры вады на квадратны метр тэрыторыі. Гэта складае 28% месячнай нормы (82 мм).

Больш, чым у Менску, ападкаў не выпала нідзе. 17 мм зафіксавана ў Навагрудку (20% чэрвеньскай нормы), 15 мм — у Полацку (19%). У той жа час у Мар’інай Горцы, размешчанай прыкладна за 60 км ад Мінска, адзначана ўсяго 0,3 мм ападкаў.

2 чэрвеня ў краіне зноў чакаюцца ліўні і навальніцы.

АК, belsat.eu, тэкст паводле БелаПАН, фота belsat.eu

Стужка навінаў