У перадвыбарчай кампаніі змогуць удзельнічаць 17 чалавек


Такім чынам, у перадвыбарчай кампаніі могуць удзельнічаць:

Пётр Барысаў (інжынер-будаўнік),
Сяргей Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя),
Юрый Глушакоў (Беларуская партыя «Зялёныя»),
Сяргей Іваноў (беспрацоўны),
Рыгор Кастусёў (Партыя БНФ),
Іван Кулікоў (Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядравых даследаванняў «Сосны», загадчык лабараторыі),
Аляксандр Лукашэнка (дзейсны прэзідэнт, збіраецца балатавацца чацвёрты раз),
Алесь Міхалевіч (саюз «За мадэрнізацыю»),
Уладзімір Някляеў (лідар кампаніі «Гавары праўду!»),
Уладзімір Правальскі (прадпрымальнік),
Яраслаў Раманчук (Аб’яднаная грамадзянская партыя),
Сяргей Рыжоў (начальнік сектару знешнеэканамічнай дзейнасці Віцебскага садавінава-гародніннага камбінату),
Віталь Рымашэўскі (партыя «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»),
Андрэй Саннікаў (лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь»),
Мікалай Статкевіч (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Народная Грамада»)
Дзмітрый Ус (дырэктар прадпрыемства «Трывіум»),
Віктар Цярэшчанка (Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва).

У рэгістрацыі ініцыятыўнай групы адмовілі санітарцы Наталлі Старыкавай (у ініцыятыўнай групе было 30 чалавек замест мінімальна патрэбных 100) і беспрацоўнаму Іллю Дабратвору (яму не споўнілася 35 гадоў, і ў ягонай ініцыятыўнай групе быў толькі адзін чалавек – ён сам).

Уладзімір Правальскі накіраваў у Цэнтрвыбаркам заяву з просьбаю не рэгістраваць ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, бо той не прынёс дакументаў асабіста. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала, што гэта не парушэнне, бо Лукашэнка напісаў даверанасць.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары