Забойства, што сталася будзённасцю (відэа)


Беларускія праваабаронцы прэзентавалі чацвёрты фільм з серыі «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання». Ён распавядае пра забойствы палітычных апанентаў і масавыя расстрэлы.

{movie}Чацвёрты аргумент супраць смяротнага пакарання (відэа) |right|16761{/movie}

Шасціхвілінная стужка апублікаваная на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна». Адна з гераінь фільму, Ірына Ашкер, расказвае, як яе бацьку і бабулю арыштоўваюць суботнім вечарам 1937 года пасля таго, як уся сям’я памылася ў лазні. Ірына Ашкер распавядае і пра тое, як яе маці бачыла выхад на расстрэл бацькі з брамы турмы ў Воршы. Гэта сапраўды рэдкае сведчанне, бо звычайна расстрэлы праходзілі таемна: «Бацька маці толькі рукою махнуў: «Мяне не чакай, едзь дамоў!» Маці страціла прытомнасць».

Рэжысёр падкрэслівае будзённасць зла і тое, што смяротнае пакаранне становіцца звыклым падчас масавых рэпрэсіяў. У фільме выкарыстаныя матэрыялы з кнігі Андрэя Аляхновіча і Сяргея Дубаўца «Хронікі палітычнага тэрору. Крупскі рэгіён. 1918–2008», а таксама фотаздымкі даследніка Юрася Копціка.

Фільм зняты ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання». Рэжысёр – Віктар Трацякоў, сцэнар – Паліны Сцепаненкі.

МЛ, паводле spring96.org

Стужка навінаў