Кожны чацвёрты дарослы беларус паліць


Паводле звестак выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак на ўзровень жыцця, на пачатак 2014 года доля насельніцтва ўва ўзросце 16 гадоў і больш, якое паліць, склала 25,1 %. Аднак Белстат зазначае, што гэта найменшая лічба з 2000 года.

Сярод мужчынаў доля курцоў склала 48 %, сярод жанчын – 8,9 %. З 2000 да 2014 год доля жанчын, якія кураць, вырасла ў 1,9 разу, доля мужчынаў, якія кураць, знізілася на 5,7 адсоткавага пункту.

Паводле звестак абследавання, большасць курцоў-мужчынаў (92,1 %) паляць кожны дзень. Сярод жанчын, якія злоўжываюць тытунём, штодзённа паляць тры чвэрці (78,8 %).

Сярод рэгіёнаў найбольшая ўдзельная вага насельніцтва, якое курыць, адзначаная ў Гомельскай вобласці (27 %), найменшая – у Гарадзенскай (23,5 %). У Менску паляць 25,4 % дарослага насельніцтва, у Магілёўскай вобласці – 25,9 %, Берасцейскай – 24,7 %, Менскай – 24,6 %, Віцебскай – 24 %.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў