«Гэта быў еўрапейскі чалавек у камуністычнай наменклатуры»


Пра паэта, чыноўніка і чалавека, які «ўсё ў сваім жыцці рабіў добра», пра Генадзя Бураўкіна – «Гарачы каментар» з пісьменніцаю Еваю Вежнавец.

Адышоў у лепшы свет яшчэ адзін Вялікі Сын Беларусі Генадзь Бураўкін. Цяжка пералічыць усе пасады і званні гэтай выбітнай постаці. Ён быў карэспандэнтам газеты «Праўда», галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», кіраўніком беларускага тэлебачання і радыё, прадстаўніком Беларусі ў ААН. Але для ўсіх беларусаў Генадзь Бураўкін застанецца паэтам з вялікай літары і нястомным змагаром за беларускую мову. Рыцара слова мы ўзгадаем разам з пісьменніцаю Еваю Вежнавец. Яна ж журналістка Святлана Курс.

{movie}«Гарачы каментар» з пісьменніцаю Евай Вежнавец|right|16746{/movie}

Госця праграмы ўспамінае Генадзя Бураўкіна не толькі як выдатнага паэта і змагара за беларушчыну, але і выдатнага чалавека па жыцці. Як чыноўнік, ён не толькі зрабіў беларускамоўным рэспубліканскае тэлебачанне, але і шмат дапамагаў людзям, з чым «ніколі не насіўся». Святлана Курс якраз працавала на беларускім радыё, калі Генадзю Мікалаевічу давялося пакінуць пасаду кіраўніка Белдзяржтэлерадыё. Паводле яе, працаўнікі доўгія гады ўзгадвалі яго як выдатнага чалавека.

«Чалавек камуністычнай сістэмы, але вельмі еўрапейскі», – падсумоўвае Святлана Курс. «Па вершах Генадзя Мікалаевіча можна варажыць, як па Бібліі, устаўшы раніцаю і адгарнуўшы старонку», – гаворыць яна і раіць кожнаму звярнуцца да кніг беларускага класіка.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў