Расеі адмовілі ва ўдзеле ў канферэнцыі па супрацьракетнай абароне


https://youtu.be/lS30eF56MhI

У Маскве, падобна, адмовы ва ўдзеле ў канферэнцыі не чакалі.

Хоць МЗС Расеі падкрэслівае, што гэты крок упісваецца ў агульную лінію згортвання дыялогу паміж ЗША і саюзнікамі з аднаго боку ды Расеяй – з другога. Падыход арганізатараў міжнароднага мерапрыемства ў пытанні супрацьракетнай абароны тут называюць “страўсіным” і працівяцца разгортванню сістэмы ПРА ў Еўропе.

Міністэрства замежных справаў Расеі падкрэсліла, што ігнараванне Масквы ў перамовах аб проціракетнай абароне азначае разрыў стасункаў на гэтай лініі ды пагражае падрывам міжнароднае стабільнасці.

Афіцыйнаю прычынаю незапрашэння Расеі на канферэнцыю Захад назваў праблемы з адпаведным прыняццем расейскіх дыпламатаў. Аднак паміж радкоў чытаецца, што сапраўдная прычына – украінскі канфлікт. Гэта пацвярджаюць і словы дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Керы: “Глыбокі ўплыў на Расею аказалі санкцыі. Яе яшчэ чакаюць вялікія выдаткі, яны наступяць, калі Расея не знойдзе магчымасці стаць канструктыўным партнёрам у нашай спробе дапамагчы Украіне рухацца наперад”.

Імаверна, пад пагрозаю паглыблення санкцыяў Крэмль адводзіць войскі з-пад украінскае мяжы. Большая іх частка вярнулася ў Расею. Да 20 чэрвеня ўкраінскае памежжа мае пакінуць рэшта жаўнераў, а гэта прыблізна 20 тысячаў чалавек, паводле кіраўніка памежнае службы Украіны Міколы Літвіна.

У Пэнтаґоне называюць адвод часткі расейскіх войскаў шматабяцальным жэстам, аднак акцэнтуюць: не меншая частка застаецца дзяжурыць на мяжы.
Аднак сотні тысяч жаўнераў расейскага войска ўсцяж застаюцца на памежжы. Пакуль войска цалкам не вернецца ў Расею, а галоўнае – пакуль Данбас не пакінуць тысячы расейскіх баевікоў – гаварыць пра сканчэнне канфлікту заўчасна.

Марына Вашкевіч, «Белсат», Масква

Глядзі таксама
Каментары