«Сітуацыя з вывазам дзяцей з гораду Славянск досыць не зразумелая. Паводле стану на сёння, невядома, дзе перабываюць каля 200 дзяцей», – паведаміў кіраўнік медыя-цэнтру антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў.
Ён адзначыў, што апошнюю інфармацыю, датычную дзяцей, атрымалі ўчора: калона з 5 аўтобусаў спрабавала выехаць са Славянску. Крайні пункт, дзе яна была, – гэта блокпост сепаратыстаў на выездзе з гораду – далей калона аўтобусаў рухацца не стала.
У той жа час да кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі не паступала ніякіх запытаў з боку самаабвешчаных ўладаў Славянску, каб забяспечыць адпаведныя ўмовы для перамяшчэння дзяцей па вызначаным кірунку.
«Дзе перабываюць дзеці – невядома», – дадаў Селязнёў.
Раней Селязнёў паведаміў, што аўтобусы з дзецьмі са Славянску стаяць на блокпасту баевікоў.
Селязнёў адзначыў, што «такая сітуацыя выклікае пэўныя рызыкі для дзяцей».
{movie}Эвакуацыя дзяцей са Славянску (29.05.14) |right|16743{/movie}
Раней з’явілася інфармацыя пра тое, што самаабвешчаныя ўлады Славянску запланавалі «эвакуяваць» каля 200 дзяцей ды адправіць іх на пэўны час у Крым і Падмаскоўе.
МЯ, belsat.eu, паводле unian.net