Новыя закладнікі сепаратыстаў


Баевікі адпусцілі адных назіральнікаў АБСЕ, узяўшы ў палон іншых.

Тэрарысты ў Луганску вызвалілі 4 міжнародных назіральнікаў, захапіўшы ў палон новую групу, якая налічвае 5 асобаў. 29 траўня, каля 19:00, адмысловая маніторынгавая місія АБСЕ ва Украіне страціла кантакт з некалькімі чальцамі сваёй каманды, перадае РБК-Украіна.

Таксама каля 80 асобаў утрымліваюцца ў жорсткіх умовах у падвале Данецкай адміністрацыі. Пра гэта распавёў былы дэпутат Ленінскага райсавету Данецку Дзмітрый Вярзілаў.

Паводле яго, у мінулую пятніцу п’яныя маладзёны надзелі яму на галаву мяшок і затрымалі на некалькі гадзінаў, хоць ён хацеў проста пагутарыць з прадстаўнікамі гэтак званай «Данецкай народнай рэспублікі». Некаторыя сядзяць у падвале тыднямі ды нават месяцамі. Закладнікаў катуюць.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў