«Як цябе няма са мною побач...» – з жыцця пайшоў Генадзь Бураўкін


Геннадзю Бураўкіну было 77 гадоў, апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Паэт памёр у сваёй кватэры.

Чалавек шматлікіх талентаў: паэт, публіцыст, перакладнік, літаратурны крытык, грамадскі дзеяч, дыпламат, лаўрэат дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Генадзь Мікалаевіч нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёну Віцебскай вобласці ў сям’і службоўцы. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфаку БДУ (1959). Другую сусветную вайну перажыў на акупаванай тэрыторыі. Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» ў Беларусі, галоўным рэдактарам часопісу «Маладосць».

{movie}Бураўкін: Ёсць рэчы, якімі мы не дазволім гандляваць|right|16734{/movie}

Бураўкін прэзентаваў у ААН Беларусь. Быў намеснікам міністра культуры і друку. Фактычна з нуля стварыў Беларускае тэлебачанне па-беларуску, аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу. Уваходзіў у грамадскую Назіральную Раду пры “Белсаце”.

Ад цяперашніх уладаў ён не атрымаў ніводнага знаку ўвагі ці павагі, а ягонае імя трапіла ў чорны спіс дзеячаў культуры.

{movie}Генадзю Бураўкіну – 75 |right|16736{/movie}

Генадзь Мікалаевіч – класік айчыннай літаратуры, аўтар сцэнароў некалькіх дакументальных фільмаў, двухсерыйнага мастацкага фільму «Полымя», кніг паэзіі для дзяцей і зборнікаў песенных тэкстаў, куды ўваходзіць і легендарная «Калыханка», якой ужо больш за 20 гадоў.

{movie}Генадзь Бураўкін у “Гарачым каментары”|right|16735{/movie}

Развітанне з паэтам адбудзецца 31 мая з 11.30 у мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (Няміга, 4). Месца пахавання будзе вызначана пазней.

{movie}Геннадзь Бураўкін. Беларусь – адзін верш|right|16738{/movie}



{movie}Геннадзь Бураўкін. Хто ёсць кім?|right|16737{/movie}



ДР, belsat.eu



Стужка навінаў