Беларускіх дальнабойшчыкаў больш не будзе?


Сёння ў Менску распачалася 19-я спецыялізаваная выстава Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў “БАМАП – 2014”. Удзельнікаў шмат, але ў кароткатэрміновай перспектыве можна не стаць ані перавозчыкаў, ані самое выставы.
{movie}Беларускіх дальнабойшчыкаў больш не будзе?|right|16721{/movie}
Ужо цяпер расейскія кампаніі, якія атрымалі магчымасць свабодна працаваць на тэрыторыі Мытнага саюзу, дагналі сваіх беларускіх калегаў у аб’ёмах, і пачалі выцясняць іх з рынку. З-за такога дэмпінгу кошт на перавозкі знізіўся на 10 адсоткаў, а выдаткі – наадварот растуць. Цяпер перавозчыкі працуюць амаль у нуль, і калі нешта не зменіцца ў лепшы бок, гэты бізнес у Беларусі проста знікне.

АНТОН БОЛТАЧКА:
Ці могуць чакаць беларускія перавозчыкі паляпшэння на рынку, ці інтэграцыя ў межах Еўразійскага саюзу наадварот знішчыць іхны бізнес?

Акрамя ціску з боку расейскага рынку паслугаў, не на карысць беларускіх перавозчыкаў – у 10 разоў выраслі кошты на транзітны праезд па тэрыторыі некаторых краінаў. Калі раней 500 кіламетраў па Вугоршчыне каштавалі перавозчыку 16 еўраў, з мінулага года сума павялічылася да 160-ці еўраў. Аналагічная сітуацыя ў Славаччыне, Чэхіі. Яшчэ адзін чыннік – рост коштаў на паліва. У выніку беларускія кампанія вымушаныя зніжаць заробкі, таму працаўнікі масава пераходзяць працаваць да расейскіх, літоўскіх і польскіх канкурэнтаў.

Яшчэ адну лыжку дзёгцю ў бак дадае Міністэрства фінансаў. Калі кампанія не рэгіструе свайго прыбытку цягам 90 дзён, то мусіць плаціць штраф. Патлумачыць, што тыя ж італьянцы плацяць толькі праз 60 дзён пасля поўнага афармлення тавару, у бізнесоўцаў не атрымліваецца ўжо каторы год.

Алег Ражкоў, “Белсат”

Стужка навінаў