У Данецку адны тэрарысты ўзялі ў палон іншых


Гэта не першае сутыкненне паміж тэрарыстамі ў Данецку.

Сёння ўзброеныя экстрэмісты з батальёну «Усход» напалі на памяшканне абласной дзяржаўнай адміністрацыі ды ўзялі некалькі сваіх «калегаў» у палон. Каля 14:00 яны атачылі будынак «КамАЗамі» і БТРамі, увайшлі ўнутр і запатрабавалі, каб тэрарысты з «Данецкай народнай рэспублікі» пакінулі памяшканне.

Паводле відавочцаў, такім чынам байцы батальёну «Усход» выказалі абурэнне марадзёрствам і здрадаю чальцоў «ДНР».
{movie}Узброеныя экстрэмісты з батальёну «Усход» ля Данецкай АДА|right|16716{/movie}
АК, belsat.eu, паводле unian.ua, tsn.ua

Глядзі таксама
Каментары