Тэрарысты, якія збілі верталёт з украінскімі вайскоўцамі і генералам, знішчаныя


У Нацыянальнай гвардыі паведамляюць, што знішчылі ля Славянску тэрарыстаў, якія збілі сёння верталёт з украінскімі вайскоўцамі.

Сёння баевікі збілі верталёт, у якім былі генерал Кульчыцкі ды паводле розных звестак яшчэ ад 9 да 13 вайскоўцаў. Раней паведамлялася пра 14 загінулых, новую лічбу – 10 – назваў кіраўнік прэс-цэнтру антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў.

{movie}Тэрарысты збілі верталёт украінскіх вайскоўцаў|right|16714{/movie}

Вайскоўцы бралі ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі ды пасля выканання абавязкаў паводле ратацыі ляцелі са Славянску на адпачынак. Пра гэта паведаміў спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў. На борце ляцеў начальнік упраўлення баявога і спецыяльнага рыхтавання Галоўнага ўпраўлення ўнутраных войскаў Украіны генерал-маёр Сяргей Кульчыцкі.

Раней паведамлялася, што верталёт даставіў да гары Карачун на ўскраіну Славянску харчы, пітную ваду і бронекамізэлькі для ўкраінскіх сілавікоў. Пасля разгрузкі верталёт ўзяў на борт байцоў, якія ляцелі на адпачынак, і праз некалькі хвілінаў пасля ўзлёту выбухнуў – імаверна, ад стрэлу ракеты або гранатамёта.

Тым часам сённяшнія стрэлы і выбухі ў Славянску Уладзіслаў Селязнёў назваў разборкамі паміж баевікамі: «Ідзе перадзел сфераў уплыву». Паводле яго, поўнамаштабная антытэрарыстычная аперацыя ў гэтыя гадзіны ў горадзе не вядзецца.

АК, belsat.eu, паводле liga.net.ua, unian.ua, tsn.ua

Стужка навінаў