Дзяўчат звязалі ды пасадзілі на рэйкі пад цягнік (фота і відэа)


Поп-спявачкі ды паркуршчыкі пры падтрыманні транспартнай міліцыі Гарадзенскай вобласці правялі ў Горадні адмысловую акцыю супраць ужывання наркотыкаў.



Звязаныя ўдзельніцы поп-гурта «3D» спявалі, лежачы на рэйках перад цягніком, які паволі на іх насоўваўся і сімвалізаваў смерць.

{movie}Дзяўчат пасадзілі на рэйкі пад цягнік, каб перадаць «жах наркамана» |right|16712{/movie}

Гэтак яны, паводле задумы арганізатараў акцыі, мелі наглядна паказаць адчуванні наркамана. У гэты час дзве групы паркуршчыкаў – «цёмныя» (увасаблялі зло ад наркотыкаў) і «белыя» (сімвалізавалі вечныя каштоўнасці чалавецтва), сышліся ў пастановачным баі з акрабатычнымі элементамі за палонніц.

Паводле арганізатараў, акцыя закліканая прадухіліць катастрафічны рост злачынстваў, звязаных з наркотыкамі (за 2014 год колькасць злачынстваў вырасла на 1300 %) сярод самай уразлівай часткі грамадства – падлеткаў. Яшчэ адна мэта акцыі – у нагляднай форме прадэманстраваць той жах, які адчуваюць наркаманы, «падсеўшы» на наркотык.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў