Ці добра, што спецслужбы сочаць за беларусамі ў інтэрнэце?


«Раз так трэба, то што ж мы зробім!..», – адказала беларуска.

Спецслужбы Беларусі могуць мець доступ да прыватнай інфармацыі грамадзянаў. Карэспандэнты праграмы «Маю права» запыталі беларусаў: як вы ставіцеся да таго, што спецслужбы могуць сачыць за вамі ў інтэрнэце?

Праграму «Маю права» можна праглядаць на «Белсаце» ды ў онлайн-трансляцыі на нашай старонцы штосераду а 20:35. Поўную версію апошняга выдання «Маю права» ды іншыя выданні праграмы можна паглядзець у архіве на нашым сайце.

{movie}Апытанне: Ці добра, што спецслужбы сочаць за беларусамі ў інтэрнэце? |right|16710{/movie}

«Мне неяк усё адно, я перад гэтымі законамі цудоўна разумеў, што сочаць усе і за ўсімі. Таму навошта хвалявацца ўвогуле? Хвалявацца – кепска», – скаментаваў адзін з запытаных спадароў.

«Вядома, непажадана, але раз так трэба, то што ж мы зробім!..» – лічыць спадарыня.

Ці былі сярод запытаных тыя, хто супраць абмежавання іх свабоды ў інтэрнэце, – глядзіце ў відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў