Авакаў: У аэрапорце Данецку выявілі зброю з Расеі


У міжнародным аэрапорце ў Данецку, які былі ўтрымлівалі тэрарысты, украінскія сілавікі знайшлі расейскую зброю.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» міністр МУС Украіны Арсэн Авакаў.



«У данецкам аэрапорце няма звыклай плыні пасажыраў… Украінскі спецназ сабраў зброю, якая засталося ад тэрарыстаў на адным з паверхаў. Тэрарыстаў шмат якіх ужо і няма, а зброя засталася. Не нашая зброя – завезеная з Расеі: серыйныя нумары, гады вырабу, спецыфічныя мадэлі», – паведаміў міністр.

1401338742-5046

Зброя, якую выявілі ў данецкім аэрапорце. Фота з «Фэйсбуку» Арсэна Авакава.

У ноч на 26 траўня на тэрыторыю данецкага аэрапорту ўварваліся ўзброеныя прадстаўнікі «Данецкай Народнай Рэспублікі» з патрабаваннем вывесці украінскіх вайскоўцаў з тэрыторыі лётнішча. 26 траўня ўдзень у аэрапорце пачалася антытэрарыстычная аперацыя, а лётнішча прыпыніла працу.

Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны супраціў», у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ўкраінскія сілавікі збілі беспілотны лятальныя апарат тэрарыстаў. «Збіты беспілотнік адпавядае мадэлі, што вырабляецца ў Расеі. Корпус і рухавік – расейскай вытворчасці, электраабсталяванне – вытворчасці Тайвані», – адзначыў кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных доследаў Дмытро Тымчук.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў