Савецкая сімволіка і п'яныя дашчэнту – адсвяткавалі Дзень памежніка (фотарэпартаж)


Былым вайскоўцам, што служылі ў памежных войсках, дазволілі ўсё: і напівацца ўшчэнт, і крычаць, і частавацца алкаголем па-замежамі прызначанай пляцоўкі. Праўда, экс-абаронцы беларускіх межаў бавіліся пад вокам АМАПаўцаў.



У Беларусі 28 траўня адзначылі Дзень памежніка. Адным з цэнтральных месцаў стала фан-пляцоўка ля Палацу спорту, якую вырашылі пакінуць пасля чэмпіянату свету па хакеі. Гэтая пляцоўка і цяпер застаецца месцам усёдазволенасці. Былыя вайскоўцы з сярпамі ды молатамі на фуражках разышліся не на жарты: некаторыя з іх ледзьве стаялі на нагах, а ад іхных крыкаў паветра ажно трэслася. Усё гэта адбывалася пад наглядам АМАПу.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў