Юны бандурыст з Майдану: Мы не фашысты, мы проста любім сваю краіну


Музыку Руслану Мельніку 18 гадоў. Бандурыст граў на Майдане з пачатку, грае і цяпер. На адной сцэне спяваў з Русланаю і стаў пэўным сімвалам зменаў. У старыя часы народныя музыкі – кабзары і бандурысты – заўсёды ішлі з народам, падкрэсліў юнак.

{movie}Юны бандурыст з Майдану: Мы не фашысты, мы проста любім сваю краіну |right|16695{/movie}

«Мы не фашысты, мы проста нацыяналісты, любім сваю дзяржаву – Украіну, і будзем адстойваць яе. Нашыя хлопцы паклалі свае жыцці за Украіну і яшчэ, я думаю, не адно жыццё ахвяруюць, каб нашая Маці-Украіна была незалежная», – заўважыў малады музыка.

Зброя музыкі на Майдане – бандура, заўважыў Руслан, які адмыслова не выконвае расейскіх песень. «Трэба праслаўляць нашую мову, нашую песню. У нас вельмі шмат прыгожых украінскіх песняў», – заўважыў маладзён. Паводле яго, бандура – найбольш дасканалы інструмент менавіта для ўкраінскага выканання.

Адну са сваіх песняў 18-гадовы музыка праспяваў адмыслова для беларусаў – глядзіце ў відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў