Тэрарысты абстрэльваюць жылыя кварталы ў Славянску. Ёсць пацярпелыя сярод мірных жыхароў


Сепаратысты пачалі страляць у жылых кварталах Славянску, што прывяло да смяротных ахвяраў сярод цывільных, паведаміў прэс-сакратар антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў.

{movie}Жыхар Славянску вінаваціць сепаратыстаў і іх камандзіра Панамарова ў стрэлах у жылых кварталах|right|16692{/movie}

«Апалчэнцы Славянску расстрэльваюць агнявыя кропкі праціўніка, але гінуць пры гэтым мірныя жыхары гораду… Гэткім чынам, праціўнік для тэрарыстаў з аўтаматычным гранатамётам – мірныя жыхары Славянску», – напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Селязнёў.

Паводле яго, пацвярджаецца інфармацыя пра абстрэл тэрарыстамі жылых кварталаў і будынку школы ў Славянску. «Ёсць паведамленні аб пацярпелых мірных жыхарах», – дадаў Селязнёў.

МЯ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў