Абхазія бунтуе


Кіраўнік Абхазіі пасля штурму ўцёк са сваёй рэзідэнцыі, апазіцыя заяўляе, што бярэ ўладу ў свае рукі.

27 траўня ў цэнтры Сухумі распачаўся мітынг прыхільнікаў апазіцыі. Маніфестанты патрабавалі адстаўкі ўраду і перадачы парламенту часткі паўнамоцтваў прэзідэнта. Каля 10 тысяч дэманстрантаў патрабавалі, каб да іх выйшаў прэзідэнт Аляксандр Анкўаб, аднак той адмовіўся. Тады апазіцыя пачала патрабаваць і ягонай адстаўкі.

Апазіцыя вінаваціць кіраўніка Абхазіі ў адвольным выдаткоўванні дзяржаўных грошай, большая частка якіх – расейскія датацыі.

Абхазія – грузінскі рэгіён, які у выніку расейскай агрэсіі у 2008 годзе быў акупаваны ды абвесціў аб сваёй незалежнасці. Большасць жыхароў Абхазіі атрымалі расейскае грамадзянства. Незалежнасць Абхазіі прызнае Расея, Нікарагуа, Венесуэла і Науру.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў