Колькі ежы і напояў прадалі на чэмпіянаце ў Менску?


Вось тут на беразе Свіслачы была адна з зонаў гасціннасці. Штодня больш за 100 тысяч чалавек сядзелі тут на траўцы, бавілі час, пілі піва. Хтосьці танчыў каля сцэны, хтосьці гуляў у мяч. Чэмпіянат скончыўся, Менск вярнуўся да звычайнага жыцця і працаўнікі міліцыі, ужо без гасціннасці, нагадваюць, што на газонах сядзець забаронена.

{movie}undefined|right|undefined{/movie}

Падчас гульняў толькі на асноўных пляцоўках было прададзена ежы і напояў на 46 мільярдаў рублёў. Кавярні ды крамы ў цэнтры былі перапоўненыя людзьмі, а прыбытак беларускіх піўных заводаў, на прадукцыю якіх уводзілі часовую манаполію, цяжка ўявіць. Але якую карысць атрымалі беларусы? Ці засталося нешта пасля чэмпіянату, акрамя новых гатэляў, адрамантаванага аэрапорту і абвестак па-англійску ў метро?

Вядома, што пад час гульняў адбудаваная інфраструктура не акупілася, звычайна на гэта патрэбна каля 10 гадоў эксплуатацыі. Чакаць, што цікавасць турыстаў, якія пабачылі беларускія цуды, захаваецца, не выпадае. Бязвізавы ўезд для замежнікаў быў толькі аднаразоваю акцыяй. Спрашчэнне візавага рэжыму яўна не адпавядае палітыцы ўладаў, пра гэта сведчыць і тое, што Беларусь ужо каторы год адцягвае падпісанне дамовы аб “Малым памежным руху” з Літвой і Польшчаю. З іншага боку, прыбытак ад адкрытых межаў можа стаць добрым матыватарам для кіраўніцтва краіны.

Тое, што насамрэч будзе сумна згубіць, – гэта еднасць беларусаў, якая з’явілася падчас гульняў. Можа, не з той нагоды, і не пад тым сцягам, але ўпершыню за доўгі час сотні тысяч мінакоў з гонарам скандавалі “Беларусь!”.

Алег Ражкоў, “Белсат”

Стужка навінаў