Морг у Данецку запоўнены целамі сепаратыстаў (вусцішнае відэа)


У гарадскім моргу захоўваюцца целы 38 забітых сепаратыстаў і двух цывільных асобаў.

{movie}Забітыя данецкія сепаратысты + інтэрв’ю з баевіком|right|16664{/movie}

Цяпер у морг прыходзяць на апазнанне сваякі мясцовых жыхароў, што запісаліся ў атрады сепаратыстаў і зніклі пасля ўчорашняй спецаперацыі ўкраінскіх сілавікоў.

Целы забітых прывезлі прыхільнікі «Данецкай народнай рэспублікі» ў цяжкавіку. Праз нястачу месца целы ляжаць штабялямі адно на адным. У большасці забітых не было з сабою ніякіх дакументаў ці асабістых рэчаў, якія б дапамаглі ўсталяваць асобу.

У інтэрв’ю журналістам адзін з параненых баевікоў паведаміў, што ў панядзелак яны пайшлі на захоп аэрапорту для таго, каб «выбіць адтуль «Правы сектар». Паводле яго, падчас сілавой аперацыі загінулі не менш як сто сепаратыстаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў