2000 бізуноў і 10 гадоў турмы за атэістычныя допісы ў «Twitter»


Такім чынам суд Саудаўскай Аравіі вырашыў пакараць 28-гадовага атэіста, які не захацеў раскаяцца і прызнаць сваю віну. Пра гэта паведамляе брытанскае «The Independent» са спасылкай на выданне «Al-Watan».

Адзначаецца, што 28-гадовы мужчына прызнаў, што зʼяўляецца атэістам, і адмовіўся раскаяцца ў гэтым. Ён заявіў, што ўсё, што ён пісаў, адлюстроўвае яго перакананні, якія ён мае права выказваць. Імя мужчыны не называецца.

Выданне «Al-Watan» піша, што «рэлігійная паліцыя», адказная за маніторынг сацыяльных сетак, выявіла больш за 600 паведамленняў у сэрвісе «Twitter», у якіх адмаўляецца існаванне бога ды высмейваецца «Каран».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў