Раз'юшаная Румынія. 200 тысячаў выйшлі на вуліцы Бухарэсту


У нядзелю 5 лютага на антыўрадавыя пратэсты ў Бухарэсце выйшлі больш 200 тысяч асобаў. Незадаволенасць грамадзянаў выклікалі папраўкі, якія прадугледжвалі амністыю для асуджаных за карупцыю высокапастаўленых асобаў.

Новы закон павінен быў абараніць дзясяткі палітыкаў ад пераследу за перавышэнне паўнамоцтваў і вызваляў ад крымінальнай адказнасці чыноўнікаў за карупцыю са шкодаю менш за 200 тыс. леяў (каля 47,5 тыс. долараў).

Румынскі ўрад адазваў указ яшчэ 2 лютага. Указ мусіў уступіць у сілу 10 лютага. Прэмʼер-міністр Серына Гріндяну заявіў у тэлезвароце, што ўказ будзе адменены на пасяджэнні кабінета міністраў у нядзелю. Гріндяну выступіў пасля таго, як пратэстоўцы ў суботу 4 лютага ўтварылі жывы ланцуг вакол палаца парламента ў Бухарэсце.

Дзясяткі тысяч жыхароў Румыніі праводзілі штодзённыя акцыі супраць указу. Агулам пратэсты сабралі каля 500 тысяч чалавек. Акцыі пратэсту ў Румыніі сталі найбуйнейшымі з часоў звяржэння Чаўшэску і падзення камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў