200 000 чалавек выйшлі на вуліцы Барсэлоны, пратэстуючы супраць арыштаў каталонскіх лідараў

Wideo

Фота: REUTERS/Albert Gea

Акцыі пратэсту прайшлі ўвечары 17 кастрычніка па ўсёй Каталунні (аўтаномны рэгіён у Іспаніі).

Людзі патрабавалі вызвалення двух кіраўнікоў грамадскіх арганізацыяў, арыштаваных 16 кастрычніка.

Рашэнне ўзяць пад варту кіраўнікоў арганізацыі «Агульная культура» і Нацыянальная асамблея Каталунні (выступалі за аддзяленне рэгіёну ад Іспаніі) прыняў Вярхоўны суд Іспаніі.

Нагадаем, што 1 кастрычніка ў Каталунні прайшоў непрызнаны Мадрыдам рэферэндум аб незалежнасці. У галасаванні ўзялі ўдзел 43 % жыхароў Каталунні. 90 % прагаласавалі за незалежнасць.

Кіраўнік Каталунні Карлэс Пучдэмон падпісаў дэкларацыю аб незалежнасці, але папрасіў парламент адкласці яе абвяшчэнне.

ЮВ, belsat.eu, паводле elpais.com

Глядзі таксама
Каментары