20 тысяч еўрапейскіх паліцыянтаў будуць лавіць нелегалаў


Аперацыя па ўмацаванні межаў Шэнгену працягнецца два тыдні.

Аперацыю «Mos Maiorum» прапанавала Італія, якая зараз прэзідэнствуе ў Еўразвязе. 20 тысяч паліцыянтаў цягам двух тыдняў будуць інтэнсіўна патруляваць памежныя пераходы, чыгуначныя станцыі і аўтобусныя прыпынкі, паведамляе Tvn24.pl.

Мэта акцыі – затрыманне нелегальных мігрантаў. Яшчэ адзін аргумент – барацьба з арганізавай злачыннасцю, якая дапамагае нелегалам трапляць у ЕЗ. Паліцыя будзе распытваць нелегальных мігрантаў, колькі тыя заплацілі за транспарт да Еўропы, якая мэта паездкі і хто дапамог дабрацца да мяжы.

Паводле ацэнак, у ЕЗ знаходзяцца ад 150 да 450 тысячаў мігрантаў з нелегальных мігрантаў. Шмат хто з іх – уцекачы з такіх краінаў як Сірыя ці Эрытрэя.

[vc_single_image image=”346747″ img_size=”large”]

Згодна з Tvn24.pl, асноўная колькасць нелегалаў прыязжаюць у ЕЗ з Афрыкі. Але шмат хто хоча трапіць у аб’яднаную еўрапейскую супольнасць і праз Беларусь. Гэта пацвярджае колькасць адмоваў ва ўездзе на мяжы ЕЗ з Беларуссю: за першыя тры месяцы бягучага года адмовілі 1117 чалавекам (амаль 5% ад агульнай колькасці адмоваў, якія выдалі памежнікі ЕЗ).

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў