Серыял «Саўт парк» адзначае дваццацігадовы юбілей


Сюжэт з праграмы «Відзьмо-невідзьмо»

Анімацыйны серыял «Саўт парк» вытрымаў ажно 20 сезонаў у сусвеце камерцыйнага тэлебачання. Магчыма, з прычыны шэрагу скандалаў, судовых справаў ды боек прыхільнікаў і супраціўнікаў.

Шэрагі «пошлых жартаў» у спалучэнні з «прымітыўнымі малюнкамі» выдумляюць Трэй Паркер і Мэт Стоўн. Гэты ў двукоссях «прымітыў» перакладзены на 30 моваў, ён дэманстраваўся ў 130 краінах свету і мае мільёны аматараў.

«Сюррэалізм… 20 гадоў мінулі нібы некалькі дзён… За плячыма 267 эпізодаў, але і гэта яшчэ не фінал!» – кажа адзін са стваральнікаў.

Цікава, што праз два дзесяцігоддзі ад пачатку серыялу «Саўт парк», ягоныя героі ўсё яшчэ ходзяць у пачатковую школу.

Сённяшнія персанажы жартуюць пра Гілары Клінтан і Доналда Трампа.

Аўтары мараць стварыць мюзікл «Саўт парк» паводле сваіх сюжэтаў на Бродўэі.

Найноўшы, дваццаты сезон культавага серыялу прапануе тэлеканал «Comedy Central».

Глядзіце выданне «Відзьмо-невідзьмо» у эфіры нашага тэлеканалу сёння а 22:10 альбо онлайн на нашай старонцы.

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Стужка навінаў