20-гадовая грамадзянка Таджыкістану хацела вывезці ў Расею дзвюх беларусак для занятку прастытуцыяй


«Бізнесвумэн» затрымалі на чыгуначным вакзале, калі ўсе трое сядалі ў цягнік «Гомель – Санкт-Пецярбург».

Падчас агляду ў 20-гадовай «вербавальніцы» знайшлі праязныя дакументы і пашпарты завербаваных дзяўчат.

Імёны гамяльчанак не раскрываюцца, вядома, што ім 25 і 30 гадоў.

Расследаванне высветліла, што дзяўчат знайшлі праз сацыяльную сетку ў інтэрнэце.

«Патэнцыйны працадаўца не хаваў, што трэба будзе займацца прастытуцыяй. У асабістай перапісцы абмяркоўваліся ўмовы працы, пражыванне і заробак», – адзначае старшы следчы Гомельскага гарадскога аддзелу СК Алена Ахмед.

Распачатая крымінальная справа. Грамадзянцы Таджыкістана пагражае ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары