2 студзеня беларусы будуць адпачываць, але дадатковы выходны трэба будзе адпрацаваць


Савет Міністраў прыняў пастанову №903 аб пераносе працоўных дзён у 2018-м годзе.

На Новы год беларусы будуць адпачываць чатыры дні (з 30 снежня да 2 студзеня). 2-га студзеня трэба будзе адпрацаваць 20-га.

У сакавіку таксама будуць доўгія выходныя – 4 дні – пятніца 9-га сакавіка перанесены на суботу 3-га сакавіка.

Іншыя даты пераносу працоўных дзён у 2018 годзе выглядаюць наступным чынам:

  • з панядзелка 16 красавіка на суботу 14 красавіка;
  • з панядзелка 30 красавіка на суботу 28 красавіка;
  • з панядзелка 2 ліпеня на суботу 7 ліпеня;
  • з панядзелка 24 снежня на суботу 22 снежня;
  • з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня.

У дакуменце гаворыцца, што арганізацыі маюць права пераносіць працоўныя дні іншым чынам адпаведна з заканадаўствам.

 

ДР belsat.eu

 

 

Стужка навінаў