2 беларусы трапілі ў шпіталь пасля сутыкнення цягніка «Масква-Берасце» і электрычкі


Пра гэта ў «Twitterʼы» паведаміла МЗС Беларусі.



8 красавіка а 22:16 (паводле менскага часу) на захадзе Масквы цягнік «Масква-Берасце» сутыкнуўся з эклектрычкаю.

Аварыя адбылася праз пʼянага пешахода, паведамляюць расейскія медыі. Следчы камітэт РФ зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

Пацярпела каля 50 асобаў. Некалькі чалавек знаходзяцца ў сярэднім стане цяжкасці. Ёсць шпіталізаваныя, ў тым ліку і нашыя суайчыннікі.

Фота: Міхаіл Пачуеў/ТАСС

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў