На Луганшчыну з боку Расеі прарваліся некалькі цяжкавікоў


Каля 3-й гадзіны ночы ўкраінскія памежнікі заўважылі калону грузавікоў, легкавікоў і мікрааўтобусаў, што рухаліся з боку Расеі ў кірунку мяжы з Украінаю. А 3.40 калона праехала праз мяжу, яе агнём сустрэў памежны нарад. Частцы калоны ўдалося прарвацца.

Узброеныя людзі, што рухаліся ў складзе калоны, пачалі страляць у адказ. Частка баевікоў засталася, каб прыкрываць калону. Цяжкавікі прарваліся ў бок гораду Антрацыт. У выніку бою памежнікі пашкодзілі ды захапілі адзін мікрааўтобус і два легкавікі. Адзін баявік цяжка паранены. У захопленых аўтамабілях былі аўтаматы Калашнікава, РПГ і выбухоўка.

Як паведамляе памежная служба Украіны, на мяжы з боку Расеі каля 40 КамАЗаў з баевікамі, што гатовыя прарывацца праз мяжу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў