У Карэлічах судзілі вядоўцу «Белсату» Алеся Залеўскага


Аўтару і вядоўцу праграмаў «Людскія справы» ды «Рэпартаж Залеўскага» прысудзілі 30 базавых велічыняў за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў.

У Карэліцкім раённым судзе адбыўся суд у справе штатнага працаўніка Польскага грамадскага тэлебачання TVP, часткаю якога ёсць «Белсат». Алеся Залеўскага абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі паводле адміністратыўнага артыкулу 22.9 і прысудзілі 30 базавых велічыняў. Журналіст будзе абскарджваць вырак.

{movie}undefined|right|undefined{/movie}

Гэта ўжо не першы суд над незалежнымі журналістамі на Гарадзеншчыне. Раней паводле таго ж артыкулу аштрафавалі гарадзенскага журналіста Алеся Дзянісава, які здымаў відэасюжэт пра тэатральную ісцэнізацыю.

«На думку юрыстаў, улады Гарадзеншчыны такім чынам вырашылі выпрабаваць на незалежных журналістах нядаўна ўведзены ў Адміністратыўны кодэкс рэпрэсіўны артыкул 22.9, які фактычна скасоўвае для шмат якіх карэспандэнтаў гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі права на свабодны збор і распаўсюд інфармацыі. Паводле міліцыянтаў, палажэнні гэтага артыкулу прадугледжваюць адказнасць за працу журналістаў без акрэдытацыі», – паведамляе прэс-служба «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Журналісты «Белсату» сапраўды працуюць у Беларусі без акрэдытацыі. Міністэрства замежных справаў кожны раз адмаўляе нашаму тэлеканалу ў праве працаваць легальна. Аляксандр Лукашэнка ў 2010 годзе заявіў, што «не хоча» вяшчання «Белсату» ў Беларусі. «Калі яны там антыбеларускую прапаганду вядуць, на гэтым канале, то і слушна робяць адпаведныя структуры, якія іх не рэгіструюць», – заявіў Лукашэнка.

МЛ, belsat.eu
https://youtu.be/oqwVnJh0xyI

Глядзі таксама
Каментары