Хто такі Пятро Парашэнка і куды ён можа завесці Украіну?


Сумневаў не мае ніхто. Пятрo Парашэнка стане пятым кіраўніком Украіны. Выбраны прэзідэнт паспеў ужо зрабіць першыя заявы. Чаго чакаць ад «салодкага» алігарха?

Прыярытэтам замежнай палітыкі будзе еўраінтэграцыя, унутранай – барацьба з карупцыяй, стварэнне незалежнай судовай сістэмы і развязанне крымскага пытання. Арсеній Яцэнюк захавае пасаду і застанецца прэм’ер-міністрам. Парашэнка паабяцаў мірным жыхарам Данбасу пачаць дыялог. Аднак антытэрарыстычная аперацыя будзе працягвацца. Сустрэча Парашэнкі з Пуціным можа адбыцца ўжо ў сярэдзіне чэрвеня.

{movie}Хто такі Пятро Парашэнка і куды ён можа завесці Украіну? |right|16646{/movie}

Пятра Парашэнку называюць адным з заснавальнікаў Партыі рэгіёнаў. Аднак, паводле сацыёлага Юрыя Тарана, калі Парашэнка закладаў у 2001 годзе гэтую партыю, яна не была партыяй Віктара Януковіча ў поўным сэнсе.

«Пятро Парашэнка ніколі ў гісторыі існавання Украіны яшчэ не паказаў сябе як антыкрызісны або паспяховы менеджар. Гэты чалавек разумее, дзе ўлада, і ўмее з уладаю дамаўляцца. Але ў той жа час, ці здолее ён сам быць тою ўладаю?» – заўважыў сацыёлаг.

Данбас мусіць прыняць Парашэнку як свайго прэзідэнта, бо не мае выбару, мяркуе спадар Таран. «Данбас – гэта настолькі няшчасны рэгіён у гэтым плане. Яму ўвесь час не шанцуе з тым, што выбіраюць нібы яго кандыдата, а пазней аказваецца, што гэта не яго кандыдат, як было з Кучмаю ці Януковічам. Выбіраюць не яго кандыдата – яму зноў дрэнна», – лічыць эксперт.

Ён падкрэсліў, што Данбас вельмі слаба інтэграваны ва Украіну ментальна і паддаецца расейскай прапагандзе. Калі ж Парашэнка з’явіцца на Данбасе, куды плануе свой першы візіт у якасці прэзідэнта, то, хутчэй за ўсё, выкліча непрыняцце, заўважыў адмыслоўца. «Як ён можа туды заявіцца? Толькі калі антытэрарыстычная аперацыя будзе паспяхова скончаная, а гэта азначае ахвяры і кроў».

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў