Пахаванне пуцінскага плану раздзелу Украіны


Пуцiн маўчыць. Расейскi прэзiдэнт пакуль нiяк не пракаментавау абранне Пятра Парашэнкi прэзiдэнтам Украiны. Аднак першыя рэакцыi з Крамля ужо з’явiлiся.

Расея з павагаю будзе ставіцца да вынікаў выбараў ва Украіне, паабяцаў міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў. Тое, што галасаванне зладзілі шмат у якіх вобласцях Украіны, Крэмль ацэньвае як станоўчы факт.

{movie}Пахаванне пуцінскага плану раздзелу Украіны |right|16645{/movie}

У той жа час незалежныя эксперты называюць выбары, што адбыліся, і прыход да ўлады Пятра Парашэнкі пахаваннем пуцінскага плану раздзелу Украіны. Такое меркаванне агучыў Андрэй Іларыёнаў, экс-дарадчык Уладзіміра Пуціна. А старшыня грамадскага руху “Выбар Расеі” Уладзімір Рыжкоў перакананы, што новым уладам Украіны ў любым выпадку будзе цяжка вывесці дзяржаву з цяжкага эканамічнага і палітычнага стану.

УЛАДЗІМІР РЫЖКОЎ, СТАРШЫНЯ РУХУ “ВЫБАР РАСЕІ”

«Калі будзе жорсткі празаходні курс, уключаючы ўступленне ў НАТО і спроба паскоранага ўступлення ў Еўразвяз, тады Крэмль не будзе весці дыялогу».

Паводле агенцтва “Інтэрфакс”, Пятро Парашэнка збіраецца сустрэцца з расейскім кіраўніцтвам ужо бліжэйшым часам – у першай палове чэрвеня. Гатоўнасць супрацоўнічаць з Расеяй была адным з галоўных пунктаў ягонай перадвыбарнай праграмы.

Аднак вярнуць Крым Украіне ў Пятра Парашэнкі не атрымаецца – гэтак выказваюцца прадстаўнікі Крамля, памятаючы абяцанні тады яшчэ кандыдата на прэзідэнта Парашэнкі адстойваць паўвыспу, выкарыстоўваючы міжнародныя інструменты.

Марына Вашкевіч, Масква

Стужка навінаў