Град памерам з грэцкі арэх выпаў у Берасці (фота і відэа)


Другі раз за месяц Берасце пацярпела ад граду велічынёю з грэцкі арэх і магутнай залевы. Гэтым разам найбольшыя страты панеслі агароднікі – град пабіў расліны.

{movie}Цуды прыроды. Град памерам з грэцкі арэх выпаў у Берасці |right|16638{/movie}

Град і моцны дождж пачаўся ў Берасці 26 траўня ў абед – ды ішоў калі дваццаці хвілінаў. За гэты час залева паспела затапіць большасць гарадскіх вуліцаў.

Сёння моцныя дажджы з градам прайшлі на большай частцы Беларусі. Найбольш пацярпеў Менск, дзе затапіла цэнтр гораду.

АЛ, фота з Берасця – Мілана Харытонава, belsat.eu

Стужка навінаў