Новаабраны прэзідэнт Украіны: Лукашэнка і раней называў мяне сябрам


У інтэрв’ю газеце «Комсомольская правда» Пятро Парашэнка адказаў на пытанне журналіста, ці зможа Аляксандр Лукашэнка назваць яго сябрам. Новаабраны прэзідэнт Украіны зазначыў, што бачыць патэнцыял стасункаў паміж дзвюма краінамі ў пашырэнні еўраінтэграцыі Беларусі.

«Думаю, ён і раней называў мяне сябрам, – сказаў Парашэнка. – Для мяне прынцыпова, каб мы сёння маглі рэалізоўваць інтарэсы нашых народаў – беларускага і ўкраінскага. Нам ёсць як развіваць дэмакратыю: і ў Беларусі, і ва Украіне». Парашэнка і выказаў шкадаванне, што «інтэнсіўнасць працы “Усходняга партнёрства” звярнулі».

Падчас прэзідэнцтва Віктара Юшчанкі Пётр Парашэнка цягам некалькіх месяцаў займаў пасаду міністра замежных справаў Украіны. Тады ён і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, каб абмеркаваць супрацу ў межах «Усходняга партнёрства».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў